Зміцер Панкавец больш не з’яўляецца супрацоўнікам Радыё "Свабода"
Зміцер Панкавец / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Зміцер Панкавец больш не з’яўляецца супрацоўнікам Радыё "Свабода". Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на рэдакцыю.
Нейкі час таму Панкавец стаў фігурантам гучнага скандалу ў беларускіх сацсетках. Ягоная была жонка Ганна Клімовіч абвінаваціла Панкаўца ў хатнім гвалце, які працягваўся некалькі гадоў. У адказ Панкавец заявіў, што гэта ён быў ахвярай гвалту і маніпуляцый з боку былой жонкі.
Паводле неафіцыйных звестак Еўрарадыё, у рэдакцыі Радыё "Свабода" адбылася службовая праверка ў дачыненні да Панкаўца.