Зімовы кубак па футболе праходзіць у Брэсце (фота)

14 лютага на стадыёне "Юнацтва" гаспадары абыгралі "Дняпро" з лікам 1:0. Перад гэтым "Гарадзея" перамагла "Славію" (3:2).



Спаборніцтвы праводзяцца ўжо ў чацвёрты раз. Сёлета ў Brest Winter Cup 2014 удзельнічаюць  два клубы элітнага дывізіёну — брэсцкае "Дынама" і "Дняпро" з Магілёва, а таксама два прадстаўнікі першай лігі — "Гарадзея" і "Славія" з Мазыра.



Выніковыя гульні адбудуцца 15 лютага. Па выніках спаборніцтваў пакуль лідуюць  брэсцкае "Дынама" і "Гарадзея": абедзве каманды маюць па 4 балы. "Дняпро" і "Славія" маюць 3 і 0 балаў адпаведна.