Жыхар Мазыра купіў праз інтэрнэт айфон, а атрымаў бандэроль з... пяском
23-гадовы жыхар Мазыра купіў праз інтэрнэт айфон. Прадавец прапанаваў мабільны тэлефон з мноствам функцый і магчымасцяў за 2,5 млн рублёў, удвая танней за рэальны кошт. Грошы былі пералічаныя на банкаўскі рахунак. Неўзабаве мазыранін атрымаў бандэроль. Але замест айфона ён знайшоў у ёй... пясок.
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", мужчына адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Асобу прадаўца-махляра высветлілі, ім аказаўся 22-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці. Ён спадзяваўся такім чынам зарабіць і не думаў, што яго так лёгка змогуць знайсці.
Фота: Fotolia