Жыхар Лунінца спускаўся на прасцінах з 5-га паверха і зваліўся на зямлю

Жыхар Лунінца спускаўся на прасцінах з 5-га паверха і зваліўся на зямлю

У Лунінцы мужчына спускаўся на прасцінах з 5-га паверха дзевяціпавярховіка і зваліўся на зямлю. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 3 студзеня.

Як паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Якімец, мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення, у кватэры яго зачыніла жонка і пайшла па сваіх справах. Ён з гэтым не пагадзіўся, звязаў прасціны і пачаў спускацца з балкона. Аднак на ўзроўні чацвёртага паверха мужчына не ўтрымаўся і паляцеў уніз. Ён атрымаў шматлікія траўмы, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы левага і правага сцягна. Пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі.