Жыхар Ліды па неасцярожнасці забіў свайго бацьку
Сямейны канфлікт скончыўся трагедыяй.
36-гадовы жыхар Ліды прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за забойства па неасцярожнасці. Ахвярай стаў яго ўласны бацька. Здарэнне адбылося месяц таму, але заключэнне судмедэкспертызы з’явілася толькі цяпер, адзначаюць у прэс-службе Гродзенскай абласной міліцыі.
Паміж бацькам і сынам узнік канфлікт, які выліўся ў бойку. Высвятленне адносінаў адбывалася на парозе кватэры. Сын некалькі разоў ударыў бацьку кулаком па галаве. Той упаў на цвёрдую паверхню лесвічнай пляцоўкі і ўдарыўся галавой. Мужчына атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і кровазліццё ў мозг, ад чаго сканаў на месцы.
Фота з архіву