Жыхар Гродна спрабаваў утапіць у ванне жанчыну

П’яны скандал у Гродне ледзь не скончыўся забойствам. Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, 22 жніўня ў 2.00 40-гадовы мужчына распіваў у кватэры спіртное разам з 37-гадовай жанчынай.

Падчас папойкі здарылася сварка. Што стала яе прычынай, невядома, аднак мужчына зрабіўся агрэсіўным і напаў на сваю сабутэльніцу і паспрабаваў утапіць яе ў ваннай.

Мужчыну затрымалі.

Фота з архіву