Жыхар Гродна катаваў былую дзяўчыну прасам

У Гродне 39-гадовы мужчына выбраў дзіўны спосаб аднавіць адносіны з дзяўчынай. Пара сустракалася два гады, але ў выніку развіталася, што не задаволіла мужчыну. Аднойчы ён забраў былую гёрлфрэнд на таксоўцы і прывёз да сябе дадому. Там яны пачалі высвятляць адносіны і ў пасварыліся. Палкі каханак вырашыў утрымаць дзяўчыну сілай і не дазваляў ёй пакінуць сваю кватэру.

Спадзеючыся скарыць яе, мужчына збіваў былую каханую і нават прыклаў гарачы прас да яе рукі.

На выходныя ён павёз сваю ахвяру адпачыць на раку ў кампаніі. Толькі тут дзяўчына змагла ўцячы, але ж нават трапіўшы на волю не адразу пайшла ў міліцыю. Напісаць заяву на зламысніка яе ўгаварыў сябар.

У лякарню пацярпелая паступіла з множнымі ўдарамі і гематомамі на твары, апёкам рукі і ўнутраным крывацёкам. Яе былога кавалера затрымалі. Як высветлілася, ён раней ужо меў судзімасць — за крадзеж, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Фота з архіву