Жыццё пасажыраў мінскага грамадскага транспарту зрабілі прасцейшым

Мінчукі павінны ацаніць / realt.by
У Мінску запусцілі бясплатную інфармацыйную паслугу аб прыбыцці транспарту на прыпынкі, паведаміла прадстаўніца Мінаблвыканкама Надзея Лазарэвіч.
Паслуга прадастаўляецца “Мінсктрансам”, яна прызначана для павышэння зручнасці пасажыраў і з’яўляецца альтэрнатывай інфармацыйным табло на прыпынках. Доступ да яе ажыццяўляецца па кароткім нумары 488 праз аператараў мабільнай сувязі A1, МТС і life:). Званок бясплатны.
Патэлефанаваўшы на нумар, пасажыр атрымае галасавую інфармацыю пра час прыбыцця аўтобусаў, тролейбусаў і трамваяў у рэальным часе.
Код прыпынку можна знайсці на інфармацыйнай таблічцы з раскладам руху транспарту побач з QR-кодам у радку для USSD-запыту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.