Журналісту The Wall Street Journal не далі беларускую візу
Дэвід Кроўфард 27 лютага ў межах "Прэс-клуба Беларусь" у Мінску збіраўся распавесці пра журналісцкія расследаванні.
Улады Беларусі адмовілі ў візе журналісту The Wall Street Journal Дэвіду Кроўфарду. Ён збіраўся прыехаць у Беларусь, каб распавесці пра працу арганізацыі журналісцкіх расследаванняў CORRECT!V. Яна месціцца ў Берліне, летась займалася тэмай крушэння малазійскага авіялайнера на ўсходзе Украіны.
Як інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, у самы апошні момант журналісту адмовілі ў выдачы ўязной візы без тлумачэння прычынаў.
Фота: baj.by