Журналістка Яніна Мельнікава не выйшла на волю пасля допыту
Рэдактарка "Зялёнага парталу" Яніна Мельнікава, у якой сёння раніцай прайшоў ператрус, не выйшла на волю пасля допыту, паведамляе ТГ-канал БАЖ.
Верагодна, Мельнікаву затрымалі на 72 гадзіны, але дакладнай інфармацыі няма.
Зранку 3 верасня Мельнікава паспела паведаміць у сацсетках, што па яе прыйшлі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сілавікі выбілі дзверы ў яе кватэру. Пасля ператрусу журналістку забралі на допыт.