Журналіста-палітвязня Івашына, верагодна, зноў кінулі ў ШІЗА

Дзяніс Івашын падчас суда

Дзяніс Івашын падчас суда

Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын, верагодна, зноў трапіў у ШІЗА (штрафны ізалятар). Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга.

У сваім меркаванні яна грунтуецца на тым, што сувязь з мужам чарговы раз перапынілася.

"Калі лічыць тэрмін дадатковага катавання з моманту папярэдняга ліста Дзяніса, то сёння патэнцыйна йдуць ужо 14 содні ШІЗА. Нагадваю, падчас перабывання там вязню забаронена ліставанне, прагулкі ў дворыку, з асабістых рэчаў у камеру можна ўзяць толькі зубную шчотку, пасту і ручнік",піша Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын рабіў журналісцкія расследаванні на аснове адкрытых крыніц пра былых украінскіх "беркутаўцаў", якія пасля Рэвалюцыі Годнасці апынуліся на службе ў беларускіх сілавых структурах. Яго арыштавалі, і ў верасні 2022-га Гродзенскі абласны суд прысудзіў яму 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Суд над журналістам праходзіў у закрытым рэжыме.

Пазней Дзянісу ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.