Журналіста Міхаіла Карневіча аштрафавалі і вызвалілі
Уласнага карэспандэнта "Народнай волі" Міхаіла Карневіча аштрафавалі і вызвалілі, паведамляе baj.by. Яго затрымалі у пятніцу, трое сутак ён правёў за кратамі. Суд адбыўся ў панядзелак. За рэпост інфармацыі ў сацыяльных сетках Карневіч аштрафаваны на 800 рублёў.
Па словах журналіста, у дзень затрымання сілавікі правялі ў яго дома ў Гродне ператрус, забралі тэлефон і камп'ютар.
“Дзякуй Богу, што на волі!”, — кажа Міхаіл Карневіч.