Журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калоніі
Спартыўнага журналіста і футбаліста Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму (менавіта пра такое пакаранне і папрасіў пракурор). Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — за ўдзел у вулічных пратэстах 2020 года. Крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска (суддзя — Сяргей Шаціла).