Журналісцкую сям'ю Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі “хатняй хіміяй”

Аляксандр Лычаўка і Сняжана Інанец / сацсеткі
Журналістку Сняжану Інанец асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі", яе мужа Аляксандра Лычаўку — на 3 гады "хатняй хіміі", перадае БАЖ.
Пасля агалошвання прысуду абаіх вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Журналісцкую сям'ю затрымалі 6 кастрычніка 2022 года. А ўжо на наступны дзень у адным з тэлеграм-каналаў сілавікоў з’явілася відэа з затрыманымі. Яны казалі, быццам былі падпісаныя на “дэструктыўныя каналы”, а таксама прызнаваліся, што ў жніўні 2020-га ўдзельнічалі ў некалькіх акцыях пратэсту.
Да суда мужа і жонку трымалі ў СІЗА №1 ("Валадарка"). Іх вінавацілі ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.