Жоўты ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на чацвер

Сіноптыкі прагназуюць на чацвер туман і галалёдзіцу, ілюстрацыйнае фота

Сіноптыкі прагназуюць на чацвер туман і галалёдзіцу, ілюстрацыйнае фота

У чацвер, 23 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е.

Месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а то і проста снегу. Уначы месцамі прагназуецца туман, удзень у асобных раёнах будзе слабы туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца, як і ў сераду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі на чацвер жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 1 цяпла. Удзень чакаецца 0...+4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.