Жоўты ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на чацвер

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У чацвер, 15 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі прагрымяць навальніцы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, у асобных раёнах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе Беларусі будзе да +10. А вось ў паўночна-заходніх раёнах краіны месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 ад -2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 7-13 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе краіны чакаецца да 15 градусаў вышэй за нуль.
16-17 траўня ўмовы надвор'я ў Беларусі працягнуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклона, цэнтр якога перамяшчаецца з Пскоўскай вобласці Расіі праз краіны Балтыі на тэрыторыю Польшчы. Сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.