Жанчыны “завіслі” ў аэрапорце пасля пластыкі твару (фота)
Жанчыны “завіслі” ў аэрапорце пасля пластыкі твару. Здарэнне адбылося ў Паўднёвай Карэі, куды прыляцелі тры кітаянкі. Пасля таго, як ім зрабілі аперацыі, яны сталі не падобныя на фота ў пашпартах. Як піша выданне Daily Mirror, у аэрапорт жанчыны прыехалі ў павязках і бінтах. Пашпартны кантроль яны не прайшлі і на радзіму не вярнуліся. На жаль, невядома, што было далей. Ацёк пасля рынапластыкі трымаецца да двух тыдняў.
Фота: AsiaWire