Здарэнне ў Музеі Янкі Купалы ў Мінску, загінуў чалавек
Здарэнне ў Музеі Янкі Купалы ў Мінску, там загінуў чалавек. Адбылося гэта пры "планавай праверцы сістэмы пажаратушэння", паведамляе прэс-служба ратавальнікаў.
Там адбыўся выхад газу. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС адміністрацыя эвакуявала работнікаў музея. Загінулы — работнік установы. Яшчэ адзін музейны работнік шпіталізаваны.
Спецыялісты высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.
"Наша ніва" дадае, што загінуў загадчык матэрыяльна-тэхнічнага аддзела музея. Іншага супрацоўніка, які страціў прытомнасць, паспелі своечасова вынесці на свежае паветра.
Следчы камітэт праводзіць праверку. На месцы працуюць супрацоўнікі СК, эксперты. Загінуламу было 67 гадоў.
@ATN_BTRC, МНС