Заўзятара "Крумкачоў", затрыманага на матчы, асудзілі на 14 сутак арышту
Заўзятара "Крумкачоў" Віктара Панасенку асудзілі на 14 сутак за "дробнае хуліганства". Ён прыйшоў на гульню каманды з "Нафтанам" у футболцы з 25-м нумарам, пад якім гуляў палітвязень Аляксандр Івулін, і быў затрыманы.
Прысуд вынес суддзя Максім Трусевіч.