Заўзятар "Кёльна" памачыўся на Нулявы кіламетр у Мінску і быў затрыманы
У Мінску затрымалі заўзятара футбольнага клуба "Кёльн" за тое, што ён памачыўся на Нулявы кіламетр на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.
У каментары tut.by афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі заявіў, што заўзятара затрымалі прадстаўнікі АМАП, а цяпер ён дае паказанні.
Прадстаўнік фан-руху "Arbeitsgruppe Fankultur" Томас Шэнінг распавёў СМІ, што нямецкая амбасада ўжо шукае адваката. Яны разлічваюць, што заўзятара вызваляць у суботу, але дакладна сказаць пра гэта не могуць.
Як паведамлялася раней, матч Лігі Еўропы паміж БАТЭ і "Кёльнам" прайшоў у Барысаве 19 кастрычніка. Ён завяршыўся перамогай барысаўскай каманды з лікам 1:0. У Беларусь прыехалі каля 1500 фанатаў "Кёльна". Перад сустрэчай яны ўсклалі вянок да Вечнага агню.