Сёння пачнуць прадаваць білеты на матч БАТЭ — "Відэатон"

З панядзелка, 27 ліпеня, у касах "Барысаў-Арэны" пачнецца продаж білетаў на матч БАТЭ з венгерскім "Відэатонам". Яны будуць каштаваць ад 30 тысяч да 70 тысяч рублёў (VIP-квіткі — 150 тысяч). У буднія дні касы працуюць ад 10-й да 18-й гадзіны, інфармуе прэс-служба клуба. Гэта будзе паядынак 3-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Барысаўчане прымуць венграў на сваім полі 5 жніўня, пачатак у 20.30.

Першы матч каманд пройдзе 28 ліпеня ў Секешфехервары, пачатак у 21.30.


Фота: dinamo-minsk.by