СМІ: Затрыманыя прапаршчык і сяржант вайсковай часці, дзе загінуў салдат

СМІ: Затрыманыя прапаршчык і сяржант вайсковай часці, дзе загінуў салдат

Следчая група, якая расследуе справу аб гібелі ў вайсковай часці салдата Аляксандра Коржыча, працуе ў Пінску. Як паведамляе Радыё "Свабода", прапаршчык і сяржант часці, дзе служыў загінулы салдат, затрыманыя і знаходзяцца на гаўптвахце. У чацвер на сустрэчы з імі былі родныя і блізкія Коржыча.тым 

Між тым Следчы камітэт 12 кастрычніка ў каментары Еўрарадыё не пацвердзіў затрыманне ў вайсковай часці.

Аляксандр Коржыч служыў у вайсковай часці №43064 у трэцяй школе, трэцяй роце, другім узводзе. Яго знайшлі павешаным 3 кастрычніка. Мінабароны паведаміла, што адбыўся суіцыд. Сваякі і блізкія не вераць у гэтую версію і кажуць пра забойства. Па факце гібелі салдата Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.  

Пасля гэтага Мінабароны выступіла з заявай, у якой паабяцала пакараць віноўных у гібелі салдата, калі такіх знойдуць.

Пасля смерці салдата яго блізкія расказалі жахлівыя падрабязнасці яго службы, якія ўжо некалькі дзён абмяркоўваюцца ў беларускім грамадстве.