Затрыманы сын галоўнага трэнера хакейнага "Дынама-Мінск"
Мікіта Квартальнаў / Tribuna.com
Затрыманы сын галоўнага трэнера хакейнага "Дынама-Мінск". Як стала вядома Tribuna.com, Мікіта Квартальнаў правёў у зняволенні ўжо трое сутак.
Мікіта — спартовы агент, сын расіяніна Дзмітрыя Квартальнава, які ўзначальвае галоўную хакейную цацку Лукашэнкі. Пра прычыны затрымання пакуль нічога невядома. Расійскія медыі пішуць, што Квартальнаў арыштаваны на 10 сутак.