Затрыманы спартыўны блогер Дзмітрый Сельвеструк
Дзмітрый Сельвеструк / vk.com
Затрыманы спартыўны блогер Дзмітрый Сельвеструк. Ён знаходзіцца ў ІЧУ, паведамляе "Трыбуна". Прычына затрымання пакуль невядомая.
Сельвеструк — аўтар тэлеграм-канала "Серебряный век. Футбол Беларуси". Апошні запіс там датуецца 5 траўня. У гэты дзень у адным з чатаў блогер паведаміў, што да яго з невядомых прычын прыходзіў участковы, але ён не адчыніў адразу дзверы.