Затрыманы мінчук, які спрабаваў запусціць дрон побач з вайсковай часткай
Затрыманы ўдзельнічаў у вулічных акцыях 2020-га / Фота з тг-канала сілавікоў
Затрыманы мінчук, які спрабаваў запусціць дрон побач з вайсковай часткай. У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася яго "пакаяльнае відэа". Затрыманне адбылося яшчэ 14 кастрычніка. Сцвярджаецца, што мужчына "здымаў вайсковыя аб'екты" і нібыта не мог патлумачыць мэту сваіх дзеянняў. Аднак відэа з купюрамі, таму тлумачэнне маглі проста выразаць.
Міліцыянеры, якія затрымалі мінчука, склалі на яго адміністрацыйны пратакол. Сілавікі ж паведамляюць пра распачатую крымінальную справу "аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і "за ўдзел у перакрыцці дарог". Мужчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у масавых вулічных акцыях пратэсту.