Затрыманы гісторык Яўген Гурынаў
Днямі затрымалі гісторыка Яўгена Гурынава. На яго распачалі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах, піша "Наша ніва".
Гурынаву 34 гады, ён жыве ў Мінску. Выпускнік БДУ у 2018-м там жа абараніў кандыдацкую дысертацыю. Яго профільнай тэмай была гісторыя крыжакоў. У апошнія гады Яўген Гурынаў працаваў каардынатарам праектаў фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў "Анів".