Затрыманы экс-кандыдат у прэзідэнты, паэт Уладзімір Някляеў

У Мінску затрыманы экс-кандыдат у прэзідэнты, паэт і палітык Уладзімір Някляеў. Гэта адбылося каля 10.00 6 траўня побач з яго домам, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на жонку палітыка Вольгу.
Яна мяркуе, што Някляева затрымалі паводле адміністратыўнай справы за ўдзел у “Маршы недармаедаў” 17 лютага ў Мінску. Ён мае адбыць 5 сутак арышту.
Затрымліваў Някляева АМАП і гэта было нечакана, але “спакойна”. Праваахоўнікі адразу паведамілі, што павязуць палітыка на Акрэсціна. Цяпер жонка рыхтуе яму перадачу.
“Марш недармаедаў” — першая акцыя з серыі пратэстаў супраць Дэкрэту № 3 — адбылася ў Мінску 17 лютага і сабрала каля 1000 удзельнікаў.