Затрыманаму раварысту Дзмітрыю Паліенку выставілі абвінавачванне

Затрыманаму раварысту Дзмітрыю Паліенку выставілі абвінавачванне

Затрыманаму раварысту Дзмітрыю Паліенку выставілі абвінавачванне. Яго перавялі з Мінска ў Жодзінскі следчы ізалятар, паведамляе сайт spring96.org. Удзельніка велапрабегу "Крытычная маса" падазраюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК).

Як паведамляла Еўрарадыё, 29 красавіка “Крытычная маса” у Мінску скончылася затрыманнямі шасці раварыстаў. Па версіі праваахоўнікаў, маладыя людзі парушалі правілы дарожнага руху, а таксама не выконвалі патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ, а адзін з раварыстаў нават наладзіў бойку, парваў вопратку даішніку. У той жа дзень былі адпушчаныя чацвёра чалавек, у адносінах яшчэ двух распачалі крымінальныя справы. Станіслава Канавалава адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе позна ўвечары 2 траўня.

Дзве версіі масавага затрымання раварыстаў у Мінску

Затрыманыя раварысты: Відэа міліцыянты перапісалі сабе і выдалілі

Па звестках праваабаронцаў, на 11 траўня перанесены разгляд адміністрацыйнай справы аб парушэнні правілаў дарожнага руху ў дачыненні да назіральніка БХК Кірыла Кожанава. Будзе рабіцца агляд месца здарэння і адбудзецца дадатковы допыт у сувязі з заявай Максіміліяна Бойчанкі аб прыцягненні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да адказнасці.