Заробкі беларускіх хакеістаў прывяжуць да курса рубля, а не долара
Адпаведнае рашэнне прыняў выканкам Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь.
Новаўвядзенне ў беларускім хакеі. Заробкі хакеістаў, якія выступаюць у экстралізе Беларусі, прывяжуць да курса беларускага рубля, а не долара, як было дагэтуль. Іх будуць устанаўліваць з новага сезону на год па курсе па стану на красавік. Заробкі прывяжуць да мінімальнай зарплаты КХЛ.
Што да прэмій, якія атрымліваюць каманды, якія ў экстралізе занялі выніковыя 1-4 месцы, то на іх не распаўсюджваюцца згаданыя абмежаванні па заробках. Такое рашэнне прыняў выканкам Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь.
Як інфармуе БЕЛТА, з новага сезону матчы будуць праводзіцца ў чацвяргі і суботы.
Фота: ria.ru