Залева і град у Мінску спынялі транспарт, а ў Заслаўі бушавала бура
Залева ў Заслаўі / кадр з відэа
Увечары 19 чэрвеня Мінск накрыла моцнымі залевамі і градам.
Як адзначае "Мінсктранс", праз залеву спыніліся некалькі маршрутаў грамадскага транспарту. Аўтобусы і тралейбусы спыняліся на вуліцах Шырокай, Багдановіча, Бельскага, Панамарэнкі, Каліноўскага, плошчы Ванеева.
У сацсетках відавочцы публікуюць відэа непагадзі і пішуць, што падтапленне выклікала затор на вуліцы Арлоўскай, піша "Зеркало".
У Заслаўі мясцовыя жыхары знялі на відэа сапраўдную буру. У горадзе выпаў град, вельмі моцны вецер ледзь не ламаў дрэвы.