Захад павінен быць цвёрдым, каб Беларусь не ваявала супраць Украіны — Макрон
Эмануэль Макрон / AFP
Захад мусіць быць больш цвёрдым, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на форуме Globsec у Браціславе. Яго словы цытуе дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
"І гэта правільна. Таксама важна вызваліць палітвязняў і правесці новыя свабодныя і сумленныя выбары", — дадае ад сябе Вячорка.