Захад можа адмовіцца ад рускай гарэлкі, ікры, алмазаў

Нямецкае выданне Die Welt піша, што міністры замежных спраў ЕС ужо пачалі абмяркоўваць гэтыя санкцыі на сённяшняй сустрэчы ў Мілане. Сярод магчымых абмежаванняў, якія могуць быць уведзеныя супраць Расіі — адмова ад расійскай гарэлкі, ікры і алмазаў.

Як вядома, Расія з'яўляецца адным з найбольшых экспарцёраў алмазаў у свеце. Еўрачыноўнікі мяркуюць, што гэта будзе адчувальны ўдар для расійскай эканомікі. У той жа час эксперты называюць малаверагодным адмову ЕС ад расійскіх нафты і газу. Праблема залежнасці Еўропы ад энерганосьбітаў з Расіі дагэтуль не вырашаная.

Пуцін пра рэакцыю Захаду на падзеі ва Украіне: З намі лепш не звязвацца (відэа)

Фота — ria.ru