Загінуў начальнік "Смалявуда" Сяргей Буйніцкі

Сяргей Буйніцкі / Прэс-служба Мінкульта
Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі "Беларусьфільма" Сяргей Буйніцкі. Паводле інфармацыі Саюза кінематаграфістаў Беларусі, прычынай стала смяротная аварыя на трасе Мінск — Віцебск непадалёк ад вёскі Мар'яліва.
Як паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама, трагедыя ў Мінскім раёне здарылася 27 верасня каля 09:20. 60-гадовы кіроўца Jeep Grand Cherokee ехаў у крайняй правай паласе руху ў напрамку Віцебска, адцягнуўся і сутыкнуўся са спадарожным Renault Duster, якім кіраваў 58-гадовы кіроўца (гэта — Сяргей Буйніцкі).
Кіроўца Renault памёр на месцы. Яго пасажырка, 47-гадовая жанчына, шпіталізавана з траўмамі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.


Сяргей Буйніцкі апошнія восем гадоў кіраваў натурнай пляцоўкай "Беларусьфільма" каля вёскі Каменка ў Смалявіцкім раёне — за размяшчэнне ў народзе яе празвалі "Смалявуд". Пляцоўка была заснавана ў 1971 годзе і з таго часу паслужыла дэкарацыяй для соцень фільмаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.