Загінуў адзін баец палка Каліноўскага
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors, ілюстрацыйнае фота
Полк імя Каліноўскага паведаміў пра страты пад Бахмутам. Адзін ваяр загінуў, яшчэ чацвёра зніклі без вестак. Яны дакладна не ў палоне.
Яшчэ некалькі байцоў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, але іх жыццю цяпер нічога не пагражае.
Прадстаўнікі палка трымаюць кантакт з сваякамі загінулага байца і зніклых без вестак.
Асобы байцоў і падрабязнасці ваеннай аперацыі пакуль не раскрываюць у мэтах бяспекі.