Загінуў 19-гадовы паэт Сяргей Мацін
Ён кудысьці выбягаў з дома, паслізнуўся, упаў і стукнуўся скроняй. Хлопец адразу ж памёр.
Сяргей нарадзіўся ў Мінску. У 2001-м скончыў ліцэй БДУ, навучаўся на хімічным факультэце БДУ — хацеў быць выкладчыкам. Ён быў творчым: пісаў вершы і прозу на некалькіх мовах — па-беларуску, па-ўкраінску, па-расійску. Цяпер ў выдавецтве "Галіяфы" будзе рыхтавацца кніга Маціна, адзначае "Наша ніва".
Сяргей Мацін
РАЗМАЛЁЎВАЦЬ СУСВЕТ!
Не саромецца быць сабой,
Крочыць упадабаным шляхам,
З лёсам не пачынаць двубой,
Кіравацца вясновым пахам,
Не зважаць на сабачы брэх,
На світанку ўсміхацца сонцу,
У завулках ды паміж стрэх
Размалёўваць Сусвет бясконца!
Фота — nn.by