Забойца дзвюх жанчын у Мінскім раёне знойдзены павешаным

Забойца дзвюх жанчын у Мінскім раёне знойдзены павешаным

Мужчына, якога падазраюць у забойстве дзвюх жыхарак вёскі Каменная Горка пад Мінскам, знойдзены павешаным. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС Беларусі. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі яго труп у адным з дамоў, які будуецца ў Мінскім раёне. Побач знойдзеная і прылада злачынства — абрэз паляўнічага ружжа. Мяркуецца, што мужчына скончыў жыццё самагубствам.

Вядомае яго імя — Каранеўскі Аляксандр Уладзіміравіч, яму 60 гадоў.

Напярэдадні, 11 верасня ў 15.20 ён застрэліў у вёсцы Каменная Горка дзвюх жанчын і знік з месца злачынства. Міліцыя абвясціла яго ў вышук. Матывы злачынства пакуль не выяўленыя. Невядома таксама, ці быў мужчына ў адэкватным стане.