За тры гады вайны ва Украіне выкрылі 102 расійскія агентурныя сеткі
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк / Скрыншот
За тры гады вайны ва Украіне выкрылі 102 расійскія агентурныя сеткі. Сярод іх былі і тыя, якія рыхтавалі замахі на Уладзіміра Зяленскага.
Планавалі забіць і кіраўніка ўкраінскай выведкі Кірыла Буданава — на мінулы Вялікдзень, напярэдадні інаўгурацыі Пуціна. Выканаўцы павінны былі завербаваць супрацоўнікаў дэпартамента дзяржаўнай бяспекі.
"Яны былі намі затрыманыя ўжо на стадыі завершанага замаху на гэтае злачынства. Пуцін тады зняў з пасады кіраўніка тагачаснай 5-й службы ФСБ РФ генэрал-лейтэнанта Бяседу, свайго найбліжэйшага сябра", — распавёў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк на форуме "Украіна. Год 2025", які праходзіць 23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.