За што звольнілі выкладчыка, які памёр у БНТУ пасля канфлікту з міліцыянтамі

Міхаіл Шчукін

Міхаіл Шчукін / фота з яго старонкі "Вконтакте"

У выкладчыка, які памёр у дворыку БНТУ пасля канфлікту з міліцыянтамі, незадоўга да звальнення развілася боязь публічных выступаў. Менавіта гэта магло стаць прычынай прагулаў, за якія ён быў звольнены з універсітэта — так кажа знаёмы Міхаіла Шчукіна.

Шчукін быў сур'ёзным навукоўцам, загадваў кафедрай вышэйшай матэматыкі тэхнічнага ўніверсітэта. Раней яго звальненне тлумачылі псіхічнымі праблемамі на фоне сыходам жонкі. Яшчэ адна версія была звязаная з заляцаннямі да студэнтак.

Мужчына не быў згодны са сваім звальненнем. 28 траўня ён прыйшоў на тэрыторыю ўніверсітэта, але яго не прапусцілі ў корпус. Шчукін не дачакаўся, каб да яго хто-небудзь выйшаў, каб абмеркаваць магчымацсь праводзіць заняткі. Пачалася спрэчка, супрацоўнікі БНТУ выклікалі спачатку ахову, а пасля міліцыю.

Выкладчык спрабаваў збегчы, але людзі ў форме пераследавалі яго. Частка канфлікту з імі патрапіла на камеры відэаназірання, а частка — не. Неўзабаве Міхаіл Шчукін быў знойдзены мёртвым побач з аўтамабілямі, прыпаркаванымі ля ўніверсітэта.

Паводле афіцыйнай версіі, у яго здарыўся сардэчны прыступ. Паводле неафіцыйнай — яго "цюкнулі" па галаве падчас пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.