За рэжым Лукашэнкі заступіліся сербскія неафашысты

За рэжым Лукашэнкі заступіліся сербскія неафашысты

У Сербіі за беларускія ўлады заступіліся... неафашысты. Адзін з лідараў Сербскай радыкальнай партыі Аляксандр Шэшаль заклікаў улады краіны адклікаць рашэнне пра далучэнне да санкцый, якія ўвёў Еўрасаюз, і прынесці прабачэнні афіцыйнаму Мінску.

СРП выступае за стварэнне "Вялікай Сербіі" і супраць збліжэння краіны з Еўрасаюзам і NATO. На парламенцкіх выбарах 2020 года партыя атрымала 2% галасоў і 0 мандатаў.

Пра тое, што Сербія далучаецца да пятага пакета санкцый ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі, стала вядома напярэдадні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.