Сербія далучаецца да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
Да санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі далучыліся краіны-кандыдаткі на ўступленне ў Еўрасаюз.
Да пятага пакету санкцый далучаюццца Паўночная Македонія, Албанія, Сербія і Чарнагорыя.
Акрамя таго санкцыі прымуць Нарвегія (чыя кампанія Yara працягвае супрацу з "Беларуськаліем"), Ісландыя і Ліхтэнштэйн.
Раней пяты пакет санкцый ратыфікавалі краіны ЕС, ЗША, Канада, Вялікабрытанія і Швейцарыя.