За першы дзень вайны з Украіны ў Польшчу выехала 29 тысяч чалавек
24 лютага ў Польшчу з тэрыторыі Украіны ўехалі 29 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.
Сярод уцекачоў ёсць і грамадзяне Беларусі.
Пры гэтым польскія памежнікі адзначаюць, што з Польшчы ва Украіну за гэты ж дзень выехалі 9,2 тысячы чалавек.