За мітынг салідарнасці з ІП актывістаў аштрафавалі

За мітынг салідарнасці з ІП актывістаў аштрафавалі

23 траўня ў судзе горада Жодзіна разглядаліся адміністратыўныя справы актывістаў, затрыманых у суботу на мітынгу салідарнасці з прадпрымальнікамі.

Як паведамлялася раней, 21 траўня актывісты прыбылі на жодзінскі рынак, дзе правялі мітынг, на якім зачыталі зварот да гандляроў і пакупнікоў. Яны пратэстуюць супраць укааза №222 Аляксандра Лукашэнкі, які забараняе гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў. Калі актывісты пайшлі па гандлёвых шэрагах, міліцыянты схапілі ўсіх шасцярых.

На іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве. Грамадскія актывісты Алесь Макаеў, Павел Пракаповіч, Павел Старавойтаў і Міхась Латышаў да суда былі пад вартай і правялі выходныя ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднаго з затрыманых — Алеся Абрамовіча — па стане здароўя адпусцілі да суда дадому.

Як перадае Радыё "Свабода", Макаева аштрафавалі на 10,5 млн рублёў (50 базавых велічыняў), Абрамовіча — на 8,4 млн (40 б.в.), Пракаповіча — на5,25 млн (25 б.в.), Латышава і Старавойтава — на 3,15 млн кожнага (15 б.в.).

Суд над Іванам Помазам яшчэ не адбыўся.