За ліпень заробкі чыноўнікаў выраслі на 43%

У ліпені сярэдні заробак у сферы дзяржкіравання склаў 7,59 мільёна. У чэрвені ён складаў усяго 5,3 мільёна. Рост за месяц — 43,1%.

Такім чынам, заробкі чыноўнікаў адным махам на 2 мільёны апярэдзілі сярэднямесячны заробак па краіне. У ліпені ён павялічыўся на 5,6% і склаў 5,45 мільёна рублёў.

Значны рост заробкаў у дзяржорганах абумоўлены скарачэннем колькасці чыноўнікаў. Як паведаміў БелаПАН высокапастаўлены супрацоўнік органаў дзяржкіравання, пад скарачэнне патрапілі каля 30% дзяржслужачых. "Адпаведна, на гэту ж велічыню былі павялічаны і заробкі тым працаўнікам, якіх пакінулі на месцах", — адзначыў суразмоўца.