За каментары аб гібелі даішніка ў ДТЗ затрымалі некалькі чалавек
Каментары ў сацсетках пра гібель даішніка / неафіцыйны тг-канал МУС
Некалькіх беларусаў затрымалі за негатыўныя каментары пра гібель у ДТЗ супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.
Сілавікі прымацавалі да паста скрыншот з пяцю каментарамі, якія ім не спадабаліся. Колькі чалавек затрымалі за каментары — не ўдакладняецца.
Як распавядала Еўрарадыё, 28 сакавіка ў Пінскім раёне 35-гадовы супрацоўнік ДАІ загінуў пад коламі аўтамабіля МАЗ.