За год бульба падаражэла амаль удвая
І стала рэкардсменам па выніках 2013 года.
Паводле звестак Белстата, у параўнанні са снежнем 2013 года у студзені 2014-га кошты на тавары і паслугі выраслі на 1,6%.
Пры гэтым самы значны рост у коштах прадэманстравала група харчовых тавараў — плюс 2,3% усяго за адзін месяц. Адну з лідарскіх пазіцый у гэтым спісе зноў заняла беларуская бульба. Толькі за студзень сярэдні кошт на бульбу вырас у Беларусі на 9%, піша "Ежедневник".
А калі параўноўваць са студзенем 2013 года, то кошты на бульбу выраслі амаль на 92%. Нават бліжэйшы "канкурэнт" у выглядзе пшанічнай мукі вырас у кошце толькі на 50%.
Фота — lves.by