За гэты трэк хлопцу пагражае крымінальная адказнасць за "абразу Лукашэнкі"
Стала вядома, за які трэк пагражае крымінальная адказнасць 22-гадоваму жыхару Добрушскага раёна. Нядаўна яго затрымалі супрацоўнікі гомельскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Летам 2020-га хлопец напісаў і выканаў песню, у тэксце якой знайшлі абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Якія менавіта, не ўдакладнялася. Цяпер жа высветлілася, што ж спяваў пратэстовец.
Між іншым, яго абурыла, што Лукашэнка "Сярожу пасадзіў". Відавочна, што гаворка пра Сяргея Ціханоўскага, які ўжо год знаходзіцца за кратамі.