За два месяца ў Беларусі цэны выраслі на 4,1%

У Беларусі ў студзені-лютым 2015 года цэны выраслі на 4,1% (у лютым інфляцыя склала 1,7%). Найбольш падаражэлі садавіна (на 36,4%) і гародніна (на 32,2%). Кошты на бульбу сёлета выраслі больш чым на 12%.

Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", за першыя два месяца 2015-га рыба і морапрадукты падаражэлі на 14,4%, гарбата — на 8%. Ёсць і выключэнні. Напрыклад, мяса і птушка сёлета ў Беларусі патаннелі на 1,2%.

Што да платных паслугаў, дык з пачатку года цэны на іх выраслі на 6%. Тэхабслугоўванне для грамадзян падаражэла на 20,5%, электрычнасць — на 15,1%, водазабеспячэнне — амаль на 10%, ацяпленне — амаль на 6%. Цэны на праезд у грамадскім транспарце ў нашай краіне падскочылі на 6%, а турыстычныя паслугі — на 9,5%. Бензін у 2015 годзе падаражэў на 4,6%.

Фота: bymedia.net