За час вайны з Украіны выехалі больш за 5,5 млн чалавек

За час вайны з Украіны выехалі больш за 5,5 млн чалавек

За час вайны з Украіны выехалі больш за 5,5 млн чалавек. Гэтыя даныя апублікавала Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Больш за 3 млн чалавек выехалі ў Польшчу, каля 800 тысяч — у Румынію, каля 500 тысяч — у Венгрыю, у Беларусь — 25 тысяч. Пасля вызвалення абласцей на поўначы Украіны туды пачалі вяртацца некаторыя ўцекачы.

Па звестках ААН, у Расіі знаходзіцца каля 681 тысячы ўкраінцаў. Украінскі бок сцвярджае, што многіх вывозяць туды супраць іх волі.

За час вайны з Украіны выехалі больш за 5,5 млн чалавек
twitter.com/Straz_Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.