За Чарнобыльскую АЭС ідуць баі
З'явілася інфармацыя, быццам расійскія вайскоўцы захапілі Чарнобыльскую АЭС. Персанал станцыі нібыта трымаюць у закладніках.
У каментары УНІАН гэтыя звесткі пацвердзіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
"Пасля жорсткага бою наш кантроль за Чарнобыльскай пляцоўкай згублены. Стан аб'ектаў былой ЧАЭС, конфайнмента і сховішча ядзерных адходаў невядомыя. Пасля абсалютна бессэнсоўнай атакі расіян на гэтым кірунку немагчыма казаць аб тым, што ЧАЭС у бяспецы", — заявіў Падаляк.
Разам з тым дарадца камандуючага Сухапутных войск Украіны Алёна Шаўцова паведаміла, што ўкраінскія вайскоўцы адбілі нападнікаў: "Інфармацыя пакуль не пацвердзілася, нашыя адбілі".
Раней паведамлялася, што наступ на Чарнобыльскую АЭС расійскія войскі вядуць з тэрыторыі Беларусі.