За 18 хвілін украінцы збілі на поўдні чатыры расійскія верталёты
Мяркуецца, што гэта былі Ка-52 / ria.ru
Раніцай 12 кастрычніка за 18 хвілін (з 8:40 да 8:58) украінцы збілі на поўдні чатыры расійскія верталёты, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Паветраныя сілы Украіны. Верталёты аказвалі агнявую падтрымку наземным сілам акупантаў. Мяркуецца, што гэта былі Ка-52. Паводле папярэдніх даных, толькі адзін верталёт упаў на тэрыторыі, якую кантралююць украінскія вайскоўцы. Былі абстраляныя яшчэ два верталёты, але дакладна невядома, ці атрымалі яны пашкоджанні.
На якім участку фронту расіяне страцілі адразу чатыры верталёты, інфармацыі пакуль няма.